У суботу ў Беларусі будзе халаднавата і дажджліва (відэа)
Удзень будзе не болей за 22 градусы цяпла.
У бліжэйшыя суткі, 11 ліпеня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с з парывамі да 14 м/с, у некаторых раёнах — да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў. Удзень будзе ад 16 да 22 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота: Bymedia