СК пачаў крымінальную справу на прадстаўнікоў "Народных амбасадаў Беларусі"

Следчы камітэт, ілюстрацыйнае фота

Следчы камітэт, ілюстрацыйнае фота

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на прадстаўнікоў "Народных амбасадаў Беларусі" і "Беларусаў замежжа".

Ведамства называе іх "псеўда-амбасадамі" і інфацэнтрамі "на базе злачынных абшчын за мяжой". Мэтай дзейнасці "Народных амбасадаў", паводле следчых, былі "мерапрыемствы па ізаляцыі дыпламатычных прадстаўніцтваў сістэмы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і блакаванне любых кантактаў замежных грамадзян, арганізацый і ўрадаў з беларускімі дыпламатамі".

У Следчым камітэце заяўляюць, быццам валодаюць "поўнай інфармацыяй больш чым пра 100 прадстаўнікоў радыкальных дыяспар". На іх абяцаюць пачаць завочныя крымінальныя справы — так званую "спецыяльную вытворчасць".

Пры гэтым следчыя пагражаюць кафіскацыяй маёмасці ў палітычных апанентаў улады: "Ужо выяўлена больш за 30 аб'ектаў нерухомасці, якія належаць фігурантам, на тэрыторыі нашай краіны. Следчымі будуць прыняты ўсе, без выключэння, меры, накіраваныя на прыцягненне вінаватых да адказнасці і кампенсацыі імі шкоды, у тым ліку ў рамках працэдуры спецыяльнай вытворчасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі