Скульптуры ў мінскім фантане ўжо распранулі

Скульптуры дзяўчат у фантане “Вянок”, размешчаным у мінскім Парку імя Янкі Купалы, апранулі ў аднолькавыя сукенкі. Як распавялі Еўрарадыё ў “Мінскзелянбудзе”, гэта зроблена адмыслова да Купалля, якое адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Скульптуры ў мінскім фантане апранулі ў сукенкі (фота)

Генеральны дырэктар Мінскзеленбуда Ігар Кушнярэвіч кажа Еўрарадыё, што дакументаў на тое, каб апрануць скульптуру ў іх няма і яны запатрабавалі ўсю вопратку зняць.

Кіраўніца прэс-цэнтра Belarus Fashion Week Вольга Бурдзіна распавяла Еўрарадыё, навошта апранулі скульптуры дзяўчат у вопратку.

Акцыя заключалася ў тым, што мы прадстаўлялі прадпрыемствы “Беллегпрама”. Гэта было прысвечана святу Купалля. Цяжка сказаць, каму належала ідэя апрануць скульптуру ў тканіну. На скульптуры не вопратка, а тканіна “Элемы”. Але мы ўжо знялі”.

Дзяўчына заўважыла, што паказ прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці ўсё ж адбудзецца 6 ліпеня. А 17.00 гадзіне прадэманструюць дзіцячую вопратку. А пазней сваю прадукцыю пакажуць пражпрыемствы “Элема”, “Купалінка”, “Калінка”, “Белвест”, “Галантэя”, “Цэнтр моды”, “Знамя індустрыялізацыі” і Аршанскі ільнокамбінат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі