З'явілася папярэдняя версія выбуху ў Бабруйску
На думку следчых, мужчына здзейсніў самападрыў.
Прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі ў каментары РІА "Новости" паведаміў папярэднюю версію выбуху ў Бабруйску. Па словах следчых, загінулы мужчына здзесніў самападрыў. Іншых загінулых і пацярпелых няма.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па выбуху ў Бабруйску
Як інфармавала Еўрарадыё, каля 21-й гадзіны 1 лютага каля крамы на вуліцы Батава ў Бабруйску адбыўся выбух, загінуў 59-гадовы мужчына. Па словах прадавачкі, ён перад гэтым зайшоў у краму, купіў дзве бутэлькі гарэлкі і адну віна, мандарыны. Ён папрасіў прадавачку адкаркаваць адну бутэльку, прапаноўваў выпіць разам. Жанчына кажа, што пры гэтым ён сказаў нешта накшталт "мне ўжо ўсё адно...".
Загадчыца бабруйскай крамы: “Купіў мандарыны і пайшоў. А потым — выбух"
Як паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, на месцы працуюць спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і МНС. Прыехалі следчыя з Мінску. Апытваюцца відавочцы, робіцца агляд месца здарэння, прымаюцца меры па ўстанаўленні асобы загінулага.
Фота — bobruisk.ru