У Бабруйску мужчына падарваў сябе каля крамы

У нядзелю, 1 лютага, каля 21-й гадзіны ў Бабруйску прагрымеў выбух. Здарэнне адбылося каля крамы "Корзинка" на вуліцы Батава. Як піша "Вечерний Бобруйск", падарваў сябе мужчына 59 гадоў. Вядома, што ён жыхар Бабруйска.

Следчы камітэт паведаміў папярэднюю версію выбуху ў Бабруйску

Па словах прадавачкі, мужчына гадоў 50, прыстойна апрануты перад гэтым зайшоў у краму, купіў дзве бутэлькі гарэлкі і адну віна, мандарыны. Ён папрасіў прадавачку адкаркаваць адну бутэльку, прапаноўваў выпіць разам. Жанчына кажа, што пры гэтым ён сказаў нешта накшталт "мне ўжо ўсё адно..." Паводле папярэдніх звестак, выбух мог адбыцца ад безабалонкавага снарада.

Загадчыца бабруйскай крамы: “Купіў мандарыны і пайшоў. А потым — выбух"

Да месца выбуху прыбылі міліцыя, медыкі, сапёры. Некалькі гадзін, да 24-й, месца здарэння было ачэпленае. Аднак сапёры не выявілі другой выбуховай прылады.

Акрамя загінулага мужчыны, ніхто ад выбуху не пацярпеў. Яго цела адправілі на экспертызу.

Фота — bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі