Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па выбуху ў Бабруйску

Следчы камітэт Беларусі пачаў крымінальную справу з нагоды выбуху ў Бабруйску. Падчас інцыдэнту загінуў мужчына. Справа заведзеная за набыццё і захоўванне выбуховага прыстасавання.

Следчы камітэт паведаміў папярэднюю версію выбуху ў Бабруйску

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 1 лютага каля крамы на вуліцы Батава. Мужчына зайшоў у краму, купіў выпіўку і мандарыны, а потым падарваў сябе каля крамы. Паводле папярэдняй версіі, мужчына здзейсніў самападрыў. Іншых загінулых і пацярпелых няма.

Загадчыца бабруйскай крамы: “Купіў мандарыны і пайшоў. А потым — выбух"

Каб выявіць абставіны здарэння, праваахоўнікі пакватэрна абышлі бліжэйшыя дамы. Цяпер усталявана, што самападрыў здзейсніў 59-гадовы жыхар Бабруйска.

Следчыя працягваюць расследаванне. Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынская і крыміналістычная па выбуховым прыстасаванні.

Фота крамы — bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі