Следчы камітэт высвятляе акалічнасці смерці рабочага на Мазырскім НПЗ

Следчыя на Мазырскім НПЗ

Следчыя на Мазырскім НПЗ / Следчы камітэт

Падчас пажару на Мазырскім НПЗ загінуў 39-гадовы аператар. Ён атрымаў апёкі каля 90% цела і загінуў на месцы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына працаваў у начную змену. Непасрэдна перад здарэннем ён правяраў герметычнасць злучэнняў на ўстаноўцы пасля рамонту.

Як распавядала Еўрарадыё, пажар на Мазырскім НПЗ адбыўся сёння зранку. Там прыкладна ў 6:40 загарэлася ўстаноўка гідракрэкінгу нафтавых рэшткаў. Каля 9-й гадзіны пажар быў ліквідаваны. Цела загінулага работніка знайшлі на ўстаноўцы на вышыні 34 метраў.

Праверку на месцы здарэння праводзіць Следчы камітэт і Камітэт судовых экспертыз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі