Следчыя дзеянні ці прэсінг – ці законна затрымлівалі цыган?
Вечарам 16 траўня ў Магілёве было знойдзенае цела лейтэнанта міліцыі Яўгена Патаповіча. Першапачаткова галоўнай версіяй было забойства. Думаць так прымусіла паведамленне, якое ён даслаў калегам у вайберы: “Тэрмінова. Чорная “Волга”. Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак расійскі”. І практычна адразу магілёўскія сілавікі зладзілі зачыстку цыганскіх сем’яў у пасёлку Чапаеўка – паводле інфармацыі, дзясяткі чалавек былі затрыманыя.
Ці можна такое масавае затрыманне па нацыянальнай прыкмеце апраўдаць неабходнасцю правядзення следчых дзеянняў? Ці можна ў такой сітуацыі казаць пра парушэнне правоў і міжнародных норм? Ці варта чакаць, што перад затрыманымі выбачацца, а ініцыятараў “зачысткі” – пакараюць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта Алег Гулак і юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.