Слонімскіх школьнікаў вучылі страляць з "Іглы" па верталётах
Навошта школьнікам "правяраць сябе на трапнасць у стральбе па верталётах", не ўдакладняецца
Слонімскіх школьнікаў вучылі страляць з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу "Ігла" па... верталётах. Іх інструктарамі былі курсанты ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта. Пра захапляльную паездку ў Гродна вучняў 10-11 класаў паведамляе ў сацсетках СШ № 5 горада Слоніма. Яны ж змаглі "пастраляць" кіраванай ракетай на трэнажоры. Навошта школьнікам "правяраць сябе на трапнасць у стральбе па верталётах", не ўдакладняецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.