СМІ: 30-гадовая беларуская біятланістка Дар'я Юркевіч завяршыла кар'еру

СМІ: 30-гадовая беларуская біятланістка Дар'я Юркевіч завяршыла кар'еру

30-гадовая беларуская біятланістка Дар'я Юркевіч завяршыла кар'еру. Пра гэта паведамляе "Прессбол". Найлепшым яе дасягненнем была бронза ў гонцы на 15 км на этапе Кубка свету ў Швецыі ў лістападзе 2016 года. Тады гэта ўспрымалася, як сенсацыя. Яшчэ за год да таго Дар'я сумнявалася, ці варта працягваць кар'еру, нібыта, пачала падпрацоўваць майстрам па манікюры. Пасля поспеху Юркевіч іншых узнагарод больш не заваявала, у склад зборнай апошнім часам не трапляла.

Раней стала вядома, што вырашыла завяршыць кар'еру Надзея Пісарава, якая таксама не дэманстравала высокіх вынікаў. З чатырох алімпійскіх чэмпіёнак у эстафеце ў Пхёнчхане трэніруецца толькі Ірына Крыўко. Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна яшчэ не прынялі рашэнне наконт працягнення ці завяршэння кар'еры, а Дынара Алімбекава аднаўляецца пасля аперацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі