СМІ: Кіраўнік ЦРУ тайна наведаў Пхеньян

СМІ: Кіраўнік ЦРУ тайна наведаў Пхеньян

Кіраўнік ЦРУ Майк Пампеа тайна наведаў Пхеньян, дзе сустрэўся ў Кім Чэн Ынам. Мэтай тайнага візіту (ён адбыўся 31 сакавіка-1 красавіка), пра які пішуць амерыканскія СМІ (найперш Washington Post), была падрыхтоўка глебы для наўпроставых перамоў паміж амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам і паўночнакарэйскім лідарам, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Раней Трамп заявіў, што перамовы ЗША з КНДР ідуць на “надзвычайна высокім узроўні” (падобнага кантакту не было 18 гадоў). Паводле яго слоў, разглядаюцца пяць магчымых месцаў для будучай сустрэчы з Кім Чэн Ынам (яна можа адбыцца ў канцы траўня ці ў пачатку чэрвеня). Дагэтуль прэзідэнты ЗША не сустракаліся з кіраўнікамі КНДР.

Візіт Майка Пампеа адбыўся неўзабаве пасля таго, як стала вядома пра хуткую адстаўку Рэкса Тылерсана і прызначэнне кіраўніка ЦРУ новым дзяржсакратаром. Афіцыйных каментароў пакуль няма.

Паўночная Карэя знаходзіцца ў ізаляцыі з боку сусветнай супольнасці з-за задакументаваных выпадкаў масавага парушэння правоў чалавека і ядзернай праграмы (яе Пхеньян развівае насуперак міжнароднаму праву і санкцыям ААН). У Пхеньяне неаднаразова заяўлялі, што іх ракеты могуць даляцець да ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі