СМІ: на запісе перамоваў экіпажа А321 чутныя "нехарактэрныя гукі"

СМІ: на запісе перамоваў экіпажа А321 чутныя "нехарактэрныя гукі"

Экіпаж расійскага пасажырскага самалёта А321, які 31 кастрычніка, пацярпеў катастрофу ў Егіпце, да моманту знікнення лайнера з радараў вёў звычайныя перамовы, сітуацыя была штатнай. Пра гэта паведамляе "Интерфакс", які спасылаецца на інфармаваную крыніцу ў Каіры. Пілоты нічога не ведалі пра нейкія непаладкі на борце.

Аднак паведамляецца, што перад момантам знікнення самалёта з экранаў радараў на запісе чутныя нехарактэрныя для штатнага палёту гукі. У той жа час пілоты не падавалі сігнала бедства. Крыніца мяркуе, што пазаштатная сітуацыя стварылася раптоўна і стала нечаканасцю для экіпажу.

Нагадаем, самалёт А321 выконваў рэйс Шарм-эль-Шэйх — Санкт-Пецярбург. Сярод 224 загінулых ёсць і трое беларусаў.

Амерыканскае разведвальна-аналітычнае агенцтва Stratfor лічыць, што найбольш верагоднай прычынай катастрофы расійскага самалёта стаў падрыў на яго борце выбуховага прыстасавання.

Фота: AFP і МНС Расіі

СМІ: на запісе перамоваў экіпажа А321 чутныя "нехарактэрныя гукі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі