СМІ: у Германіі вырасла колькасць мігрантаў, якія едуць у ЕС праз Беларусь
Мігранты ў часовым лагеры на мяжы з Беларуссю / dpa-infocom GmbH
Несанкцыянаваны ўезд у Германію мігрантаў, якія спачатку легальна ляцяць у Беларусь, а адтуль з дапамогай пасярэднікаў незаконна перабіраюцца ў краіну праз Польшчу, значна вырас, паведамляе нямецкае выданне Die Welt.
За апошні час федэральная паліцыя затрымала на мяжы з Польшчай 85 мігрантаў, якія нелегальна заехалі ў краіну. У іх ліку былі 46 іракцаў, 23 чалавекі з нявызначаным грамадзянствам, а таксама Сірыйцы, туркі і іранцы.
Пры гэтым 33 мігранты прыбылі ў Нямеччыну, выкарыстоўваючы маршрут Турцыя-Беларусь-Польшча. У іхных дакументах стаялі ўязныя штампы або візы, выдадзеныя турэцкімі і беларускімі ўладамі.
"Беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка з лета дазволіў іракцам і іншым мігрантам перамяшчацца да межаў з Літвой, Польшчай і Латвіяй, каб адпомсціць за новыя санкцыі ЕС", — паведамляе Die Welt.
На гэтым тыдні паліцыя Германіі актывізавала мерапрыемствы па выбарачнай праверцы асабістых дакументаў на мяжы з Польшчай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.