СМІ: З бацькі і сына Міхальковых знялі абвінавачанні ў "масавых беспарадках"

СМІ: З бацькі і сына Міхальковых знялі абвінавачанні ў "масавых беспарадках"

З Мікалая і Яна Міхальковых, якія праходзілі па "справе патрыётаў", знялі абвінавачанні. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" паведаміў адзін з супрацоўнікаў бабруйскага клуба "Патрыёт", які ўзначальвае старэйшы Міхалькоў. Па словах супрацоўніка, кіраўнік клуба сам распавёў пра знятыя абвінавачанні.

Бацьку і сына Міхальковых вінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Іх затрымалі 23-24 сакавіка. Малодшага, Яна, выпусцілі з-пад варты 29 красавіка, а бацьку — 18 траўня. 

Паводле інфармацыі "Свабоды", Мікалай Міхалькоў цяпер зноў працуе ў клубе "Спадарожнік" пры бабруйскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Часткай "Спадарожніка" з'яўляўся і вайскова-спартовы клуб "Патрыёт".

Тым часам прадстаўніца сем’яў фігурантаў "справы патрыётаў" Ніна Шыдлоўская заклікае не спяшацца давяраць інфармацыі пра знятыя абвінавачанні. Па яе словах, адвакат высвятляе гэтыя звесткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі