СМІ: Зборную Беларусі па футболе ачоліць расійскі спецыяліст

СМІ: Зборную Беларусі па футболе ачоліць расійскі спецыяліст

Расійскі спецыяліст Мікалай Пісараў у найбліжэйшы час будзе прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе, паведамляюць “Известия” са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

На гэтай пасадзе ён зменіць звольненага ў канцы снежня Аляксандра Хацкевіча. Пасля чатырох тураў зборная Беларусі займае перадапошняе, пятае, месца ў групе А адборачнага турніру ЧС-2018 услед за Францыяй, Галандыяй, Швецыяй і Балгарыяй. У нашай зборнай толькі два балы ў чатырох матчах.

“Цяпер Беларуская федэрацыя футбола і Мікалай Пісараў ўлагоджваюць апошнія фармальнасці перад падпісаннем кантракту. Найбліжэйшым часам пра заключэнне пагаднення з расійскім спецыялістам будзе абвешчана афіцыйна. Пісараў доўга разважаў пра тое, ці варта яму пакідаць пасаду старшага трэнера маладзёжнай зборнай Расіі. Але потым усё ж такі вырашыў паспрабаваць свае сілы на новым месцы”, — кажа крыніца.

25 сакавіка зборная Беларусі ў рамках адбору да ЧС-2018 гуляе са Швецыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі