Спартоўцаў, злоўленых на допінгу, прымусяць вяртаць грошы і ўзнагароды
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №201 "Аб супрацьдзеянні допінгу ў спорце", перадае БЕЛТА. Гэты дакумент вызначае практычныя механізмы для прадухілення і прафілактыкі ўжывання забароненых у спорце рэчываў і метадаў, а таксама меры адказнасці за парушэнне антыдопінгавых правілаў.
Пры дыскваліфікацыі спартоўца або яго персаналу за допінг ім будзе забаронена займацца педагагічнай дзейнасцю ў сферы фізкультуры і спорту. Іх таксама абавяжуць кампенсаваць сумы стымулюючых выплат і пазбавяць дзяржаўных узнагарод, выдадзеных за адпаведныя спартыўныя вынікі.
За сістэматычнае грубае парушэнне антыдопінгавых правілаў федэрацыі (саюзы, асацыяцыі) могуць быць пазбаўленыя права на дзяржпадтрымку, вызваленне ад падаткаў і збораў (пошлін) замежнай бязвыплатнай дапамогі. Таксама гэтыя арганізацыі могуць выключыць з рэестра федэрацый на тэрмін да двух гадоў.
Да нацыянальных і зборных камандаў у такіх выпадках могуць ужыць такія меры, як змяншэнне іх колькасці і фінансавання.
Ураду даручана прапрацаваць пытанне пра крымінальную адказнасць за выкарыстанне забароненых рэчываў і метадаў, а таксама за схіленне спартсменаў да парушэння антыдопінгавых правілаў.