Справу дэпутата, які праехаў "пад цагліну", вывучаць "у парадку нагляду"

Справу дэпутата, які праехаў "пад цагліну", вывучаць "у парадку нагляду"

Мінчук Віталь Занько працягвае спробы пакараць дэпутата, які ехаў па сустрэчнай паласе на вуліцы з аднабаковым рухам у пасёлку Лясны. У пошуках справядлівасці ён дайшоў да пракуратуры, але там яму адмовілі.

Як паведамляла Еўрарадыё, гісторыя адбылася напрыканцы 2015 года. Дэпутат Алег Суконка на сваім “Вольва” падчас парушэння правілаў дарожнага руху трапіў пад відэарэгістратар іншага аўтааматара. Падчас сваркі паміж кіроўцамі дэпутат спасылаўся на сваё пасведчанне і нават пагражаў апаненту.

Аўтар відэа з дэпутатам: Днямі панясу заяву на яго дзеянні

Аўтар відэа, Аляксандр, так і не падаў заяву на парушальніка ў ДАІ. Гэтым заняўся іншы мінчук — Віталь Занько. Як паведамляла Еўрарадыё, у ДАІ яму адмовілі: віна ў здзяйсненні правапарушэння не даказаная. Па словах інспектараў ДАІ, на відэа няма звестак пра час, месца і асобу кіроўца. Адзначым, што сам Суконка прызнаў у СМІ сваю віну і выказаў гатоўнасць панесці пакаранне.

Дэпутат: 150 метраў па сустрэчнай паласе. Панясу пакаранне, што ж рабіць

ДАІ не пакарала дэпутата, які праехаў пад “цагліну” (фота)

Тым часам Занько напісаў у пракуратуру скаргу на рашэнне ДАІ. І днямі, як піша onliner.by, яму прыйшоў адказ: заяўнік не мае права на абскарджанне, бо не з'яўляецца ўдзельнікам адміністрацыйнага працэсу. Тым не менш у пракуратуры абяцаюць, што справа Суконкі будзе вывучаная ў парадку нагляду, і па ёй прымуць рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Справу дэпутата, які праехаў "пад цагліну", вывучаць "у парадку нагляду"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі