Спробаў незаконна перайсці мяжу з Польшчай было амаль 3,5 тысячы у 2022 годзе
Мяжа Польшчы з Беларуссю / Straż_Graniczna
За апошнія суткі 74 замежнікі спрабавалі трапіць у Польшчу з Беларусі. Сярод іх былі грамадзяне Ірака, піша памежная служба Польшчы.
У 2022 годзе мігранты 3419 разоў спрабавалі прайсці ў Польшчу з Беларусі. Раней памежная служба Польшчы паведамляла, што з пацяпленнем паток мігрантаў стаў ўзмацняцца.
Лагер для бежанцаў у лагістычным цэнтры "Брузгі" быў зачынены 22 сакавіка. З пачатку міграцыйнага крызісу былі арганізаваны эвакуацыйныя рэйсы для вяртання замежнікаў, звычайна грамадзян Ірака, дадому. Аднак частка людзей, якія прыбылі ў Беларусь, каб патрапіць у ЕС, усё яшчэ ў краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.