Спёка ў Індыі забіла 50 чалавек за тры дні
Медсястра дапамагае пажылому пацыенту з цеплавым ударам
Больш 50 чалавек загінулі ў Індыі за тры дні на фоне наймацнейшай спёкі, піша ВВС. Шмат якія з гэтых смерцяў быў зарэгістраваны 1 чэрвеня, калі Індыя галасавала на ўсеагульных выбарах.
Сярод загінулых — некалькі паліцыянтаў-добраахвотнікаў, супрацоўнікаў выбарчых камісій, ахоўнікаў і медперсаналу.
Гарачыня ў асобных частках Індыі не слабее вось ужо два тыдні. Максімальныя тэмпературы ўжо некалькі дзён вагаюцца ў раёне 45-46°C, а ў некаторых раёнах нават падымаюцца да 50°C.
Але ў найблізкія дні, кажуць у міністэрстве надвор'і краіны, тэмпературы зменшацца — прыйдуць мусоны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.