Стала вядома, адкуль на вуліцах Мінска з'яўляецца непрыемны пах

Сажалка каля вёскі Сіняло

Сажалка каля вёскі Сіняло / "Мінск-Навіны"

Удалося выявіць крыніцу непрыемнага паху, які перыядычна даймае жыхароў паўднёвых раёнаў Мінска, пішуць "Мінск-Навіны".

Гаворка ідзе пра вёску Сіняло, каля якой размяшчаюцца ачышчальныя сажалкі. Менавіта туды звозяць сцёкавыя воды з Мінскай ачышчальнай станцыі, на якой перапрацоўваюцца адходы з усяго горада.

У "Мінскводаканале" заяўляюць, што цяпер рэалізуецца інвестпраект, які прадугледжвае мадэрнізацыю збудаванняў ачысткі сцёкавых водаў. Таксама плануецца перакрыць збудаванні механічнай ачысткі і ўкараніць сістэму адвядзення і ачысткі паветра.

Тым часам новае сховішча для сталічных фекальій плануюць пабудаваць пад Маладзечнам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі