Стала вядома, хто ў Швейцарыі спусціў ва ўнітазы 100 тысяч еўра
Стала вядома, хто ў Швейцарыі спусціў ва ўнітазы 100 тысяч еўра. Незвычайныя здарэнні адбыліся ў некалькіх рэстаранах Жэневы, якія знаходзяцца каля аддзялення аднаго з банкаў. Частка купюр па 500 еўра былі парэзаныя нажніцамі на часткі. Каналізацыйныя трубы ў рэстаранах і ў банку былі забітыя, іх давялося чысціць.
Здарэнне адбылося некалькі месяцаў таму, але пра яго стала вядома толькі днямі. Праваахоўнікі здолелі выйсці на след невядомых, што пазбаўляліся ад грошай. Пад падазрэнне трапілі дзве іспанкі. У пракуратуры кажуць, што калі жанчыны дакажуць легальнасць паходжання гэтых грошай, ім нішто не пагражае. Адвакат грамадзянак Іспаніі ўжо прапанаваў кампенсаваць страты ад іх дзіўнага ўчынку, інфармуе сайт ria.ru.