Стала вядома, хто захапіў будынкі парламента і ўрада Крыма (відэа)
Па звестках СМІ, гэта сілы самаабароны рускамоўнага насельніцтва.
Пра гэта паведамляе РІА "Новости". Раней паведамлялася, што ў ноч на чацвер невядомыя са зброяй занялі будынкі крымскага парламента і ўрада.
Над абодвума адміністрацыйнымі будынкамі замест сцяга Украіны узняты расійскі сцяг. Побач з трыкалорам па-ранейшаму лунае сцяг Аўтаномнай рэспублікі Крым.
Па словах журналістаў, у Крыме таксама стыхійна фармуюцца атрады самаабароны рускамоўнага насельніцтва, якія накіроўваюцца ў Сімферопаль.
Па звестках УНІАН, каля парламента Крыма ўзарвалі шумавую гранату, калі туды спрабавалі ўвайсці па каментары журналісты украінскіх, расійскіх, турэцкіх і іншых сусветных СМІ. Людзі ў будынку прагналі журналістаў, пагражаючы страляць у іх.
Цэнтр Сімферопаля перакрыты. Туды сцягнутыя сілы міліцыі.
Фота — facebook.com/aleksandr.jankowski