Стала вядома, калі ў Мінску падаражае праезд у грамадскім транспарце
З 1 лістапада ў Мінску на 5 капеек падаражэе праезд у грамадскім транспарце. Такое рашэнне прынялі сталічныя ўлады. Талон на адну паездку ў наземным транспарце будзе каштаваць 60 капеек, на метро — 65, у аўтобусах экспрэс — 75 капеек, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.