Стала вядома, колькі чалавек “памілаваў” Лукашэнка за два гады
Аляксандр Лукашэнка
За два гады с хадатайніцтвам пра памілаванне ў камісію па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці звярнуліся 645 зняволеных. Аляксандр Лукашэнка памілаваў толькі 52 з іх, кажа кіраўніца камісіі Вольга Чупрыс.
Паводле словаў Чупрыс, 645 хадатаўніцтваў аб памілаванні за два гады — вялікая лічба.
“Да канца года ў нас яшчэ адбудзецца як мінімум дзве камісіі”, — сказала Чупрыс.
Учора камісія правяла выязное пасяджэнне ў калоніі №3 “Віцьба”, нагадваюць праваабаронцы “Вясны”. Там было разгледжана 72 хадайніцтвы, ад зняволеных самой “Віцьбы” — тры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.