Стала вядома, па якой справе праходзяць Аляксандр Багданаў і Максім Крук

Стала вядома, па якой справе праходзяць Аляксандр Багданаў і Максім Крук

Стала вядома, па якой крымінальнай справе праходзяць супрацоўнікі мінскага культурнага цэнтра “Корпус” Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і Максім Крук. Гэта — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Багданава і Крука міліцыя затрымала 2 верасня. Іх асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту — за "непадпарадкаванне міліцыянерам". У запісаным сілавікамі "пакаянным відэа" Аляксандр Багданаў казаў, што пры ім знайшлі забароненыя рэчывы. Але цяпер пра гэта гаворка не вядзецца.

Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту Багданаў і Крук на волю не выйшлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі