Стала вядома, за што Паўлу Белавусу прысудзілі першыя 15 сутак
Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада і першапачаткова абвінавацілі у распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў" — за перасылку поштай кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя". Але справу адправілі на дапрацоўку. Пазней Белавуса асудзілі за "несанкцыянаванае пікетаванне".
Як распавёў Reform.by мужчына, які быў з Белавусам у адной камеры на Акрэсціна, "Белавусу не змаглі за кнігу даць суткі і вырашылі яму пікетаванне татуіроўкай аформіць".
Сукамернік Белавуса растлумачыў, што ў заснавальніка Symbal.by на запясці ёсць невялікая татуіроўка з бел-чырвона-белым сцяжком і надпісам "Мірон". У Паўла двое дзяцей, а Міронам завуць яго двухгадовага сына.
Пасля адбыцця папярэдняга тэрміну ў 15 сутак Белавус на волю не выйшаў. Высветлілася, што яму прысудзілі яшчэ 13 сутак за "дробнае хуліганства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.