Сталі вядомыя падрабязнасці звальнення фатографа БЕЛТА, якая пераехала ў Польшчу

Аксана Манчук

Аксана Манчук / БЕЛТА

Былая фатографка БЕЛТА Аксана Манчук, якая здымала пратэсты і суды над палітвязнямі, не магла звольніцца з дзяржаўнага медыя раней. Аб гэтым піша "Наша Ніва" са спасылкай на знаёмага Аксаны.

"У 2019 годзе ў яе скралі фотатэхніку (камеру і аб'ектывы), якая належыць БЕЛТА, на вельмі вялікую суму грошай. Быў суд у 2020 годзе, і па рашэнні суда яна была вымушана выплачваць кампенсацыю за скрадзеную тэхніку", — распавёў знаёмы. Манчук звольнілася адразу, як толькі змагла пакрыць усю суму. Гэта адбылося ў снежні 2022 года. Пасля гэтага яна перабралася ў Польшчу.

Суразмоўца выдання таксама адзначыў, што дзяўчына ў мэтах бяспекі не гатова каментаваць сітуацыю. Яна баіцца за блізкіх, якія засталіся ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі