Стала вядома, у чым абвінавачваюць Паўла Белавуса
У сераду адбыўся суд над стваральнікам і кіраўніком крамы Symbal.by Паўлам Белавусам, паведамляе тэлеграм-канал крамы.
Белавуса абвінавачваюць па двух адміністрацыйных артыкулах. Гэта ч. 1 арт. 19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і 19.12 (незаконны выраб і/або распаўсюджванне методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў).
Справу Паўла адправілі ў РУУС на дапрацоўку.
Як паведамляла Еўрарадыё, Паўла Белавуса выклікалі ў міліцыю ў панядзелак, 15 лістапада, і потым затрымалі. Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, Белавуса затрымалі за тое, што ён перасылаў на Белпошце кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" Зміцера Лукашука, якую ў сакавіку 2021 году прызналі экстрэмісцкай.
Мінулым летам кампанія Symbal.by пад ціскам уладаў была вымушаная зачыніць краму, дзе прадаваліся вопратка і сувеніры з нацыянальнай сімволікай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.