Стан пацярпелых ад выбуху на цукровым камбінаце ў Скідалі застаецца цяжкім

Стан пацярпелых ад выбуху на цукровым камбінаце ў Скідалі застаецца цяжкім

Стан пацярпелых ад выбуху на цукровым камбінаце ў Скідалі застаецца цяжкім. Траіх пацыентак 25 лютага перавезлі з Гродна ў Мінск у рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага апёкавага цэнтра. Спецыялісты гэтай установы не даюць падрабязных каментароў наконт стану жанчын. Яшчэ дзве пацярпелыя застаюцца ў лякарні ў Гродне, перавозіць у Мінск іх пакуль не плануюць, перадае БЕЛТА.

У ноч на суботу на цукровым камбінаце ў памяшканні ўпаковачнага цэху адбылася ўспышка пылепаветранай сумесі, ад якой пацярпелі супрацоўніцы прадпрыемства. У жанчын моцныя апёкі болей за 50% цела і баратраўмы.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце службовай нядбайнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт.428 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі