Старшыню Гомельскага райвыканкама звольнілі за прагулы

Старшыню Гомельскага райвыканкама звольнілі за прагулы

Старшыню Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцу звольнілі з пасады за прагулы, інфармуе БЕЛТА

У прэс-службе Гомельскага аблвыканкама журналістам удакладнілі: "У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Гомельскага аблвыканкама з 12 красавіка 2018 года Сітніца А.М. вызвалены ад пасады за грубае парушэнне сваіх працоўных абавязкаў (прагулы)".

Як паведамляла Еўрарадыё, чыноўнік знік з працоўнага месца каля тыдня таму. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, праваахоўнікі пачалі на яго праверку наконт магчымай карупцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі