Статыстыка раённай міліцыі: 10 фактаў "экстрэмізму" ў тыдзень і 9 — усё астатняе

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / МУС Беларусі

Міліцыя Астравецкага раёна за тыдзень займаецца пошукамі экстрэмізму болей, чым усімі астатнімі справамі. Гэта вынікае са статыстыкі, якую прыводзіць тг-канал раённай газеты "Астравецкая праўда".

Згодна з ім, з 10 па 16 чэрвеня ў міліцыі зарэгістравана:
— 2️ дробныя дарожна-транспартныя здарэнні без пацярпелых;
— 3 сямейна-бытавыя скандалы; 
— 1 крадзеж мабільнага тэлефона;
— 2 факты вырастання алейнага маку;
— 1 спроба суіцыду праз павешанне;
— 10 фактаў падпіскі жыхароў раёна на экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы.

Нескладана падлічыць, што на 10 выпадкаў "экстрэмізму" прыпадае 9 выпадкаў усіх астатніх інцыдэнтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі