Студэнтамі аднаго з факультэтаў БДУ сталі трайняты
Студэнтамі аднаго з факультэтаў БДУ сталі трайняты. У ВНУ кажуць, што гэта ўнікальны выпадак для ўніверсітэта.
Як паведамляе прэс-служба БДУ, на першы курс факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі паступілі члены адной сям’і — трайняты Алена, Віталь і Аляксей Гімбіцкія. Яны з залатымі медалямі скончылі Глыбоцкую раённую гімназію і разам паехалі ў сталіцу. Паступілі на "бюджэт", выбралі спецыяльнасць "інфарматыка", навучаюцца ў адной групе, жывуць у інтэрнаце.
Гімбіцкія кажуць, што ў будучыні плануюць звязаць сваё жыццё з IT-тэхналогіямі.
bsu.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.