Студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў маршы ў Мінску, выклікаюць у адміністрацыю

Студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў маршы ў Мінску, выклікаюць у адміністрацыю

Студэнта філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля ў чацвер выклікалі на камісію па пропусках. Па словах студэнта, ён не прапускае заняткі ўжо месяц, а па ўсіх мінулых пропусках пытанняў да яго не было. Праблемы з'явіліся пасля Маршу студэнтаў, у якім ён удзельнічаў.

Вось што студэнт другога курса Глеб Вайкуль распавёў Еўрарадыё:

"Камісія будзе праходзіць у кабінеце дэкана. Там, хутчэй за ўсё, буду не я адзін. Зараз у мяне няма пропускаў, я чатыры тыдні хаджу на ўсе пары. Я толькі ўчора не быў, але ёсць даведка. У мяне былі пропускі раней, але я напісаў тлумачальныя па ўсіх пропусках і да маршу гэта нікога не цікавіла".

Як паведамляла Еўрарадыё, 2 снежня ў цэнтры Мінска прайшоў Марш студэнтаў, які сабраў некалькі дзясяткаў навучэнцаў ВНУ (агулам на акцыі было больш за 100 чалавек). Гэта быў пратэст супраць увядзення платных пераздач у БДУ. На маршы міліцыя перапісвала дадзеныя ў удзельнікаў, але нікога не затрымлівала.

Некалькі дзясяткаў студэнтаў БДУ "паклікалі рэктара на дыван"

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі