Студэнту БДУІР Дзмітрыю Мазуру прысудзілі яшчэ 15 дзён арышту
Яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту прысудзілі студэнту БДУІР Дзмітрыю Мазуру, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Цяпер студэнт адбывае 23-сутачны арышт. Такім чынам, за кратамі яму належыць агулам правесці 38 сутак. За што менавіта асудзілі Мазуру цяпер невядома. Ёсць інфармацыя толькі, што прысуды датычаць "удзелу ў несанкцыянаваных акцыях" і "непадпарадкавання міліцыі".
Дзмітрый Мазура быў незалежным назіральнікам на выбарах. 25 верасня ён выступіў з палымянай прамовай на ганку ўніверсітэта. У той жа дзень яго выкралі каля аднаго з карпусоў БДУІР, запхнулі ў срабрыстую "Аўдзі" і звезлі. 28 верасня студэнту вынеслі першы прысуд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.