Суд вырашыў знішчыць ноўтбук і камп'ютарную мыш жанчыны за пасты ў сацсетках

Суд вырашыў знішчыць ноўтбук і камп'ютарную мыш жанчыны за пасты ў сацсетках

Раённы суд у расійскім горадзе Екацярынбург вырашыў знішчыць ноўтбук і камп'ютарную мыш жанчыны за яе пасты ў сацсетках. Маці-адзіночку Кацярыну Валагжэнінаву пакаралі "за ўзбуджэнне нянавісці". Яна мусіць адпрацаваць 320 гадзінаў абавязковых працаў, паведамляе meduza.io.

Крымінальную справу распачалі з ініцыятывы ФСБ за пасты Валагжэнінавай у сацсетцы "Вконтакте", дзе яна ў 2014 годзе змясціла дзве карцінкі. На адной з іх можна пабачыць карыкатурную выяву Уладзіміра Пуціна (падчас суда яе з доказаў выключылі), на іншай — жанчыну з аўтаматам, якая заклікае да смерці "маскоўскіх акупантаў". У адным з запісаў змяшчалася забарона "добраахвотнікам" ехаць ва Украіну, паколькі ўкраінскія моргі "перапоўненыя".

Адзначым, што дзяржабвінаваўца прасіў для жанчыны год папраўчых працаў з утрыманнем 10% заробку. Сваёй віны Кацярына Валагжэнінава не прызнала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі