Супергол гульца БАТЭ Аляксандра Карніцкага з 30-ці метраў (відэа)
Футбаліст у першым тайме забіў два галы ў гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі з салігорскім "Шахцёрам".
На 14-й хвіліне Карніцкі нанёс удар метраў з 30-ці, мяч пераляцеў праз брамніка і апынуўся ў сетцы. Праз 10 хвілін той жа Карніцкі забівае яшчэ адзін прыгожы гол, ужо з межаў штрафной пляцоўкі. А ў канцы матча ён аформіў хет-трык. БАТЭ выйграў з лікам 4:1.
Нагадаем, у ліпені 2013-га Аляксандр Карніцкі, калі яшчэ быў гульцом "Гомеля", выдатна прабіў штрафны ўдар са сваёй паловы поля і забіў гол у браму "Тарпеда-БелАЗ" з 65 метраў.
Відэа — Прессбол