На Андрэя Стрыжака завялі яшчэ адну крымінальную справу

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё
Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

На аднаго з кіраўнікоў фонду BYSOL Андрэя Стрыжака завялі яшчэ адну крымінальную справу, паведамляе Следчы камітэт Беларусі. Гэтым разам — за фінансаванне ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (ч.2 арт. 361-3 КК РБ).

У СК мяркуюць, што BYSOL, які раней дапамагаў дактарам у перыяд эпідэміі і пацярпелым падчас пратэстаў 2020 года, у лютым 2022 года пераарыентаваўся "на збор грашовых сродкаў для фінансавання і матэрыяльнага забеспячэння ўзброенага канфлікту і вайсковых дзеянняў на тэрыторыі сумежнай дзяржавы". Прычым грошы ішлі ў тым ліку і ад людзей з Беларусі. Цяпер гэтымі людзьмі цікавяцца сілавікі.  

"Гэта з'яўляецца непасрэдным іх удзелам у фінансаванні ваеннага канфлікту. Асобныя такія грамадзяне ўжо вызначаныя", — папярэджваюць у СК. Нагадаем, у Беларусі BYSOL прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. 

Раней на Стрыжака ўжо завялі крымінальную справу за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК РБ) і за падрыхтоўку асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Ён абвешчаны ў міжнародны вышук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі