У Беларусі BYSOL прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем"

У Беларусі BYSOL прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем"

У Беларусі BYSOL прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем". Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў.

Фонд BYSOL дапамагае беларусам, якія трапілі пад рэпрэсіі. Нядаўна Настасся Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч распавялі, што менавіта ён дапамог ім збегчы за мяжу пасля таго, як яны адсядзелі за кратамі па 224 сутак.

Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак заявіў, што сам фонд не прызнаны "экстрэмістскім фарміраваннем", а толькі яго сацсеткі, сайт і асабістыя старонкі кіраўніцтва.

МУС рэгулярна абнаўляе "пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". У яго трапляюць структуры, якія маюць дачыненне да пратэстаў у нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі