Сустрэча кантактнай групы па Украіне перанесеная на 16.00

Нагадаем, што сустрэча мусіла пачацца а 15-й. Аднак прадстаўнік МЗС Беларусі паведаміў, што хтосьці з перамоўшчыкаў запазняецца, таму пачатак сустрэчы перанесены. 

Паседжанне павінна адбыцца ў мінскім "Прэзідэнт-гатэлі".

"Кантактная група" збярэцца ў беларускай сталіцы ўжо трэці раз. Яна складаецца з прадстаўніка афіцыйнага Кіева, расійскага амбасадара ва Украіне, прадстаўнікоў самаабвешчаных на Данбасе рэспублік і АБСЕ.

Папярэдні раз на сустрэчы быў падпісаны пратакол аб спыненні агню, пачаўся абмен палоннымі. Якія пытанні будуць абмяркоўвацца сёння, пакуль невядома.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі