Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна пройдзе не "ў бліжэйшы час", а 21 верасня

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна пройдзе не "ў бліжэйшы час", а 21 верасня

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пройдзе не "ў бліжэйшы час", а 21 верасня. І гэта толькі папярэдняя дата. Яна з'явілася пасля тэлефоннай размовы кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнікі дзяржаў паразмаўлялі ў чацвер з ініцыятывы расійскага боку.

Лукашэнка і Пуцін пацвердзілі ранейшыя планы правядзення сустрэчы з удзелам кіраўніцтва ўрадаў: прэм'ераў, віцэ-прэм'ераў, якія адказваюць за сельскую гаспадарку і нафтагазавы комплекс, а таксама міністраў фінансаў.

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі нядаўна прайшла ў Сочы. Па яе выніках Аляксандр Лукашэнка і заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", што неўзабаве мусіць прайсці яшчэ адна сустрэча.

"Пасля гэтых візітаў [Пуціна] у рэгіёны Расіі мы сустрэнемся ў шырокім фармаце, і гэта была яго прапанова, Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна, — гаварыў Лукашэнка. — І пашырымся за кошт нашых прадстаўнікоў урадаў. Ён у курсе, што ў нас новы ўрад ёсць, натуральна. І ён прапанаваў: Слухай, давай мы сустрэнемся ў бліжэйшы час, ці тут у Сочы, ці ў Маскве (для мяне ўсё роўна дзе, адзіная розніца — на гадзіну лёту больш) і абмяркуем праблемы, якія датычаць урадаў Расіі і Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі