Сустрэчы Трампа і Пуціна ў В’етнаме не будзе
Сустрэчы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў В’етнаме не будзе. Меркавалася, што прэзідэнты ЗША і Расіі правядуць перамовы ў Данангу падчас саміту форума “Азіяцка-ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва”, пагавораць пра ўзаемаадносіны краін, пра сітуацыю ў Сірыі і КНДР. Аднак, як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, у Белым доме распавялі, што сустрэчы не будзе. Там спасылаюцца на неадпаведнасць працоўных графікаў Трампа і Пуціна.
У Маскве пра зрыў сустрэчы не гавораць, спасылаюцца на “супярэчлівую інфармацыю” амерыканскага боку. У любым выпадку сустрэча ў кулуарах саміту адбудзецца, сказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Адзіная на сённяшні дзень сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна адбылася ў ліпені ў Германіі падчас саміту G20.