Сваякі затрыманых: у ІЧУ не прынялі перадачу са сродкамі гігіены і вадой
Гамельчане лічаць, што гэта асаблівае правіла, якое дзейнічае толькі для “палітычных” / фота ілюстрацыйнае, pixabay
У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання адмаўляюцца прымаць перадачы для некаторых затрыманых, піша Радыё Свабода са спасылкай на сваякоў зняволеных.
“Нашы сваякі трапілі пад так званую “зачыстку” на мінулым тыдні. Іх затрымалі наўпрост на працоўным месцы ў адной з арганізацый Гомля. Нам не патлумачылі ані прычын затрыманьня, ані па якім артыкуле і калі будзе суд”, — кажуць жыхары Гомеля, чые блізкія трапілі ў ІЧУ.
Калі яны намагаліся перадаць у ІЧУ прадметы першай неабходнасці — туалетную паперу, сродкі гігіены, ваду — дзяжурны адмовіўся прыняць перадачу. Гамельчане падкрэслілі, што спачатку ён паглядзеў на прозвішчы затрыманых — і толькі пасля агучыў адмову. Сваякі лічаць, што гэта адмысловае "правіла" дзейнічае толькі для затрыманых па палітычных артыкулах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.