Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нарвегіі
12 жніўня Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нарвегіі. У Осла сабралося больш за сто чалавек.
"Удзячная беларускай дыяспары за актыўную працу ў замежжы, пікеты і захаванне Беларусі на парадку дня, — напісала Ціханоўская ў Twitter. — Давайце працягнем нашу барацьбу да таго часу, пакуль усе людзі на нашай Радзіме не стануць свабоднымі".
Ціханоўская знаходзіцца ў Нарвегіі з працоўным візітам. Сярод запланаваных сустрэч — размова з выканаўчым дырэктарам Yara, нарвежскай кампаніі, якая набывае ўгнаенні ў “Беларуськалія”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.