Сяргей Калякін падаў у ЦВК дакументы ініцыятыўнай групы (фота, відэа)

Лідар Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін а 11-й гадзіне 15 ліпеня падаў у Цэнтрвыбаркам на рэгістрацыю дакументы сваёй ініцыятыўнай групы.

Калякін стаў другім прэтэндэнтам, які падаў дакументы сваёй ініцыятыўнай групы. Нагадаем, што 14 ліпеня першым падаў дакументы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У групу Калякіна ўвайшлі 1513 чалавек  усіх рэгіёнаў краіны — ад моладзі да пенсіянераў.

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду заявіў, што мае намер на выбарах змагацца да канца. Але, кажа ён, партыя прыняла рашэнне арыентавацца па сітуацыі. Калі прадстаўнікі апазіцыі не ўвойдуць у выбаркамы, калі будуць перашкоды ў выбарчай агітацыі, то Калякін можа зняцца з выбарчай гонкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі