Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў следчую турму №8 у Жодзіне

Сяргей Ціханоскі / Еўрарадыё
Сяргей Ціханоскі / Еўрарадыё

Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў следчую турму №8 у Жодзіне. Пра гэта паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

У ліпені палітвязня этапавалі ў калонію №15 у Магілёве, а ў жніўні яго перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады. 18 жніўня, у дзень яго нараджэння, яго перавялі ў турму і адразу ж змясцілі ў штрафны ізалятар.

"Цяпер ён не можа карыстацца сваімі рэчамі, вымушаны спаць на голых дошках без матраца і пасцельнай бялізны, яму забаронена набываць прадукты і рэчы першай неабходнасці. У штрафным ізалятары Сяргей таксама пазбаўлены перадач і, горш за ўсё, магчымасці атрымання і адпраўкі лістоў", — гаворыцца. у паведамленні.

Ціханоўскі — блогер, які ў 2020-м хацеў балатавацца ў прэзідэнты Беларусі, але яго да выбараў не дапусцілі (тады вылучыла сваю кандыдатуру Святлана Ціханоўская). У снежні 2021-га Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў "арганізацыі масавых беспарадкаў" і "перашкаджэнні ажыццяўленню выбарчых правоў"). Ён знаходзіцца за кратамі з траўня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі