Сяргея Пальчэўскага з Акрэсціна вывезлі ў Першамайскі РУУС, адтуль яго адпусцілі

Сяргея Пальчэўскага з Акрэсціна вывезлі ў Першамайскі РУУС, адтуль яго адпусцілі

Актывіст Сяргей Пальчэўскі, які ў Курапатах прыкоўваў сябе кайданкамі да будаўнічай тэхнікі, выйшаў на свабоду. 10 сакавіка каля 16:00 яго чакалі на выхадзе з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Але Пальчэўскага выпусцілі на гадзіну раней і завезлі ў Першамайскі РУУС Мінска. Пра гэта актывіст распавяў у размове з Еўрарадыё.

Пальчэўскі: “Каля 15:00 выпусцілі і адвезлі ў РУУС, праз гадзіну адпусцілі. А затрымлівалі мяне на Кедышка ў пад’ездзе. Чакалі двое ў цывільным, паказалі пасведчанні і сказалі, што трэба з імі праехаць, усё здымалі на камеру”.

Высветлілася, што 7 сакавіка Сяргея Пальчэўскага судзілі па пяці правапарушэннях. Чатыры пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, і адзін за хуліганства. Адно з іх — удзел у лютаўскім “Маршы недармаедаў”. Па абвінавачванні ў хуліганстве актывіста апраўдалі. 

Сяргея Пальчэўскага з Акрэсціна вывезлі ў Першамайскі РУУС, адтуль яго адпусцілі
А так Сяргея Пальчэўскага чакалі на Акрэсціна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі