Сяргею Каваленку пагражае новае зняволенне

Як паведаміў Сяргей Каваленка ў каментары Радыё "Свабода", гэтае папярэджанне тычыцца эпізоду ад 25 сакавіка, калі яго абвінавацілі, што нібыта не там перайшоў дарогу. Гэтым разам Каваленку паведамілі, быццам ён яшчэ і нецэнзурна лаяўся на міліцыянтаў. Па словах адваката, гэтых двух папярэджанняў дастаткова, каб зноў адправіць віцебскага актывіста за краты.


Каваленка кажа, што паспрабуе абскардзіць папярэджанні, але мае мала надзеі на станоўчы вынік. Ён нагадвае, што ў 2010 годзе яго таксама пасля двух папярэджанняў з „хатняй хіміі“ адправілі ў рэальную турму.



Нагадаем, што Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і адзін месяц зняволення за тое, што вывесіў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі