Сярод затрыманых артапедаў аказаўся і доктар, які кансультаваў Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка / ТАСС
Аляксандр Лукашэнка / ТАСС

Сярод затрыманых артапедаў аказаўся і доктар, які "не аднойчы" кансультаваў Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы, прысвечанай затрыманню дактароў. Іх падазраюць у карупцыі і нявыплаце падаткаў. Усяго затрымалі 35 спецыялістаў.

"Сумна, што туды трапіўся і, груба кажучы, доктар прэзідэнта, я яго так у двукоссі называю, які не аднойчы і прэзідэнта абследаваў. Я вельмі засмучаны гэтым фактам", — сказаў Лукашэнка. Але потым дадаў, што закон "адзіны для ўсіх".

На сустрэчы прагучала інфармацыя, што міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч прасіў Лукашэнку адпусціць дактароў, каб яны маглі вярнуцца ў клінікі і працягнуць працаваць.  Піневіч, паводле слоў Лукашэнкі, гатовы ўзяць іх на парукі. Але да гэтага затрыманыя артапеды павінны пакрыць шкоду дзяржаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі