Сын Лукашэнкі раскрытыкаваў перанос школьных урокаў на 9-ю гадзіну раніцы

Сын Лукашэнкі раскрытыкаваў перанос школьных урокаў на 9-ю гадзіну раніцы

На сустрэчы са школьнікамі, якая прайшла 26 траўня, Аляксандр Лукашэнка распавёў пра свайго 12-гадовага сына Мікалая

Адным з улюбёных школьных прадметаў Лукашэнкі-малодшага, расказаў кіраўнік дзяржавы, з'яўляецца гісторыя. "І не таму, што я гісторык. А таму, што ў яго склад розуму гуманітарны", — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі. Ён дадаў, што яго малодшы сын — звычайны вучань, які не любіць, калі на яго звяртаюць залішнюю ўвагу. 

Чарговы раз Лукашэнка выказаў меркаванне, што не варта перагружаць вучняў вялікай колькасцю ўрокаў і занадта складаным матэрыялам, таксама як і вялікімі хатнімі заданнямі. 

А вось ініцыятыва беларускага кіраўніка перанесці на 9-ю гадзіну пачатак урокаў у школе, сыну Лукашэнкі не спадабалася. "Раніцай адно меркаванне я ўжо атрымаў: ты не тое робіш, не трэба ў 9 гадзін. Як бацькі дзяцей павязуць? Гэта ж не сын прэзідэнта едзе", — расказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі