Сына бізнэсоўца Вайцяховіча затрымалі на мяжы: ён ехаў на пахаванне бацькі

Ілля Вайцяховіч / reform.by
Ілля Вайцяховіч / reform.by

 

Іллю Вайцяховіча, сына бізнэсоўца Эдуарда Вайцяховіча затрымаў на мяжы ГУБАЗіК. Ён ехаў 14 студзеня з Латвіі на пахаванне бацькі, піша Reform.by са спасылкай на знаёмых Вайцяховіча-малодшага.

Мужчына доўга стаяў на мяжы, а потым яго адтуль забраў ГУБАЗіК і адвёз у ізалятар на Акрэсціна.

Ілля ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі. У яго нарадзілася дачка. На мяжы доўга не пускалі, прыехаў праз 3 гадзіны ГУБАЗіК з Мінска. Затрыманы за прапаганду антыдзяржаўнай дзейнасці, — паведамляе крыніца.

У жніўні 2020 года Ілля Вайцяховіч атрымаў 15 сутак. Ён мог быць у базе "Беспарадкі" МУС, дзе збіраюцца звесткі тых, хто затрымліваўся на пратэстах.

Эдуард Вайцяховіч, памёр у ноч з 11 на 12 студзеня. У 90-я Вайцяховіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, а таксама адным з тых, хто падтрымаў ідэю абвясціць імпічмент Лукашэнку ў 1996 годзе.

Эдуард Вайцяховіч надаваў шмат увагі развіццю прадпрымальніцтва на вёсцы. Быў намеснікам старшыні Мядзельскага раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва, стварыў першы ў Беларусі бізнес-інкубатар і стаў арганізатарам фестывалю "Камарова — кола дзён".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі